Каб родная мова гучала

КАБ РОДНАЯ МОВА ГУЧАЛА

Беларуская мова – дзяржаўная мова нашай краіны і мова тытульнай нацыі – 

адыгрывае выключна важную ролю ў жыцці беларускага грамадства. Унармаванасць дзяржаўнай мовы, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў пісьмовай мовы ў значнай ступені забяспечваюць стабільнасць у сферы моўнай камунікацыі.

Увядзенне ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае захаванне адзінага моўнага рэжыму ў адукацыйным працэсе і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў, што павышае прэстыж беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь.

Разам з дзецьмі вы можаце пазаймацца над развіццем беларускага маўлення дома. Для гэтага педагогі нашага дзіцячага садка падрыхтавалі цікавыя заданні і практыкаванні для дзяцей дашкольнага ўзросту на кожны месяц года. https://cloud.mail.ru/public/LnXc/hz137wv1H 

 

свернуть